Спявачку з Баранавічаў, сябру БХД Галіну Ярашэвіч напаткала бяда. Некалькі дзён таму, калі спадарыня Галіна знаходзілася ў Варшаве, у яе здарыўся інсульт, жанчына ўпала проста на вуліцы.
Цяпер спявачка знаходзіцца ў адной з бальніц Варшавы ў цяжкім стане. Транспартаваць яе ў Менск лекары не дазволілі. 29 верасня польскія лекары павінны зрабіць аперацыю, якая дапаможа ўратаваць жыццё Галіны Ярашэвіч. Кошт аперацыі – 6 тысяч еўра.

Так сталася, што страхоўка спадарыні Галіны аказалася несапраўднай.

Дзякуючы дапамозе сваякоў, а таксама асабістай дапамозе Іны Кулей, сын спявачкі Павал Зубік сабраў частку неабходнай сумы
і накіраваўся да маці ў Варшаву.
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя звяртаецца да ўсіх неабыякавых людзей з просьбай дапамагчы сабраць грошы дзеля лекавання нашай сяброўкі, спявачкі, паэтэссы з Баранавічаў Галіны Ярашэвіч.

Па пытаннях дапамогі звяртайцеся да Таццяны Малашчанка (029) 723-53-60 (мтс).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0