Увечары 28 верасня ў офісе інфармацыйнай кампаніі БелаПАН быў падпісаны мемарандум пра ўзаемаразуменне паміж родам чалавечым і ўсімі хатнімі і бадзяжнымі жывёламі.

Бакі прадстаўлялі лідэр грамадзянскай ініцыятывы «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў і кот Барсік. Апазіцыйны палітык паставіў пад мемарандумам размашысты подпіс, не ведаючы пісьма кот Барсік прыклаў лапу.

Дакументам бакі абавязаліся забыцца на ўсе крыўды, нанесеныя прадстаўнікамі аднаго рода другому і пачаць выбудоўваць адносіны з чыстага аркуша.

Падпісаўшы мемарандум, бакі ўзялі на сябе некаторыя абавязальніцтвы.

Так, Уладзімір Някляеў будзе дамагацца прыняцця закона аб абароне жывёл; прыкладзе намаганні ў справе гуманізацыі працэса адлову бадзяжных жывёл і іх утрымання; у меру сіл пасадзейнічае будаўніцтву ў краіне прытулкаў і гатэляў для жывёлаў, а таксама паспрабуе ўнесці лепту ў паляпшэнне якасці кармоў для жывёл і зніжэнне цэнаў на дадзеную прадукцыю.

Кот Барсік, у сваю чаргу, абавязаўся данесці да астатніх братоў меншых інфармацыю пра гуманную місію Уладізміра Някляева.

«Незалежна ад таго, чым скончацца гэтыя выбары, усё тое, пад чым я паставіў свой подпіс, застанецца непарушным», — заявіў Уладзімір Някляеў, каментуючы падпісанне мемарандума.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?