28 верасня ў 18.51 па спецлініі 102 паступіў званок ад невядомага, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Ён тэлефанаваў з таксафона, што на сталічным праспекце Газеты «Праўда», 58, і паведаміў, што ва універсаме «Валгаград» невядомыя ў масках рыхтуюць выбух, заклалі бомбу.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, супрацоўнікамі Маскоўскага РУУС і аддзела дэпартамента аховы Маскоўскага раёна з універсама былі эвакуаваныя прыкладна 150 пакупнікоў і прадаўцоў. Групай размініравання былі абследаваны магазін і прылеглая тэрыторыя, выбуховага прыстасавання не знойдзена. Асоба тэлефоннага тэрарыста ўстанаўліваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?