Інспектар ДПС мае права аштрафаваць кіроўцу машыны, якая зарэгістраваная за мяжой, за няправільную таніроўку, паведаміў сёння ў час online канферэнцыі на сайце БЕЛТА намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ МУС Беларусі Максім Падбярозкін.

Намеснік начальніка ДАІ адзначыў, што інспектары маюць права правяраць тэхнічны стан транспартнага сродку, зарэгістраванага ў іншай краіне, а таксама выпісаць штраф за якую-небудзь неадпаведнасць. Напрыклад, за няправільную таніроўку машыны. Максім Падбярозкін падкрэсліў,

што любы замежны грамадзянін, які едзе праз Беларусь транзітам або проста прыехаў у нашу краіну на невялікі тэрмін, абавязаны выконваць патрабаванні мясцовых законаў.

«Разам з тым мы, калі бачым, што чалавек проста едзе транзітам, стараемся проста папярэджваць, тлумачыць патрабаванні беларускіх законаў у большай ступені, чым караць рублём», — дадаў прадстаўнік ДАІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?