Новыя вадзіцельскія пасведчанні пачнуць выдавацца ва ўсіх падраздзяленнях, якія адказваюць за іх выдачу на тэрыторыі Беларусі, са студзеня 2011 года.

Пра гэта паведаміў сёння ў час online канферэнцыі на сайце БЕЛТА намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ МУС Беларусі Максім Падбярозкін.

«Усё неабходнае для выпуску пасведчання кіроўцы ўжо ёсць», — запэўніў ён.

Пасведчанне новага ўзору будзе поўнасцю адпавядаць міжнароднаму ўзору. Пасведчанне прадугледжвае 11 вадзіцельскіх катэгорый і падкатэгорый (АМ — мапед, А і А1 — матацыклы аб’ёмам да і звыш 500 кубічных сантыметраў, В, C, D і інш.).

Пры гэтым, як падкрэсліў начальнік упраўлення, пасведчанне будзе сур’ёзна абаронена. «Падрабіць яго будзе практычна немагчыма», — лічыць ён. Новае пасведчанне кіроўцы прадугледжвае наяўнасць асабістага подпісу грамадзяніна, змяшчае тэкст на беларускай, рускай і англійскай мовах і будзе падобнае на пластыкавую картку.

Разам з тым пасведчанні кіроўцы старога ўзору ў Беларусі адмяняць не будуць.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0