Паводле вынікаў працы азнаямленчай місіі АБСЕ «вызначыць маштаб і механізм» свайго ўдзелу ў назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі, паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі МЗС Беларусі Андрэй Савіных на брыфінгу 30 верасня.

Ён нагадаў, што МЗС накіравала запрашэнні даслаць назіральнікаў у АБСЕ і СНД. Паводле слоў Савіных, гэтыя арганізацыі стануць пляцоўкамі для буйных місій назіральнікаў. Зараз «праца ідзе па лініі абедзвюх арганізацый».

Адказваючы на пытанне, ці накіраваны запрашэнні іншым структурам, Савіных заявіў, што «накіраванне запрашэння гэтым арганізацыям азначае накіраванне запрашэння ўсім зацікаўленым узяць удзел у назіранні за выбарамі».

Тэхнічная місія пад кіраўніцтвам намесніка кіраўніка дэпартамента па назіранні за выбарамі БДІПЧ АБСЕ Беаты Марцін-Разуміловіч знаходзілася ў Беларусі 26–29 верасня. Прадстаўнікі АБСЕ правялі ў Мінску шэраг сустрэч, у тым ліку ў Цэнтрвыбаркаме і Выканкаме СНД.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?