Зянон Пазьняк у інтэрвію радыё "Свабода" 27 студзеня заявіў, што яго ініцыятыўная група ня будзе здаваць подпісы ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі. Ён патлумачыў гэта адсутнасьцю шанцаў на рэгістрацыю ягонай кандыдатуры. Сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік мяркуе, што Зянону Пазьняку проста не ўдалося сабраць 100 тысячаў подпісаў, неабходных для рэгістрацыі.

Сышоў з дыстанцыі і генэрал Валер Фралоў, які здаў толькі 58 тыс. подпісаў.

А.Лукашэнка сабраў ажно 1,905 млн подпісаў (у 2001 г. - 395 тыс.). За Сяргея Гайдукевіча здалі 150 504 подпісы (у 2001 г. - 143 тыс.). У А.Мілінкевіча ці то 198 (паводле зьвестак ЦВК), ці то 206 (паводле падлікаў штабу) тысячаў подпісаў, што істотна больш, чым было ў Сямёна Домаша ў 2001 г., які абмежаваўся 167 тысячамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?