У 155 тэрытарыяльных камісіях па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь будуць працаваць роўна дзве тысячы чалавек.

Гэтыя лічбы паведаміў сакратар Цэнтравыбаркама Мікалай Лазавік:

«Дзяржаўныя служачыя складаюць там 20,4%, моладзь (да 30 гадоў) — 7,8%, жанчыны — 5,6%.

Актыўнасць палітычных партыяў на гэтым этапе была невысокая, вылучалі яны нямнога.
амаль усе іх прадстаўнікі ўвайшлі ў склад камісіяў».

Прадстаўніцтва палітычных партыяў у тэрытарыяльных камісіях:

КПБ — 87.
Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці -14
Аб’яднаная грамадзянская партыя 6
«Справядлівы свет» — 5.
Ліберальна-дэмакратычная партыя — 4.
Партыя БНФ — 2
Аграрная — 1.
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) — 1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?