Са стараверскай царквы ў вёсцы Туркаўская Слабада Бабруйскага раёна невядомыя выкралі 14 старадаўніх абразоў.
Як паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама, крадзеж учынены з 2 па 26 верасня. Знікненне абразоў выявілі вернікі, пасля чаго звярнуліся ў міліцыю.
Паводле слоў начальніка Бабруйскага РАУС Сяргея Ільіна, гэтая царква па сутнасці з'яўляецца малельным домам, у якім ніхто не жыве. "Гаварыць аб матэрыяльнай каштоўнасці абразоў складана, — адзначыў Ільін. —
Магчыма, найбольшая іх каштоўнасць у тым, што яны вельмі старыя і перадаваліся стараверамі з пакалення ў пакаленне".
Як адзначыў начальнік РАУС, у раёне нядаўна ўжо быў падобны крадзеж стараверскага абраза, таму ў міліцыі ёсць "пэўныя версіі".
0
0
0
0
0
0