Кіраўнік Беларусі правёў першую прэс-канферэнцыю пасля абвяшчэння выбараў. У якасці аўдыторыі ён абраў журналістаў з расейскіх рэгіёнаў. Прэс-канферэнцыя доўжылася чатыры з паловай гадзіны. У прыватнасці, ён заявіў:

«Супакойцеся з гэтай дэмакратыяй. Дэмакратыя — гэта стан грамадства, дзе жанчына можа адчуваць сябе жанчынай, спакойна выйсці замуж, стварыць сям’ю, гарантавана і спакойна нарадзіць дзяцей… А нейкую незразумелую свабоду СМІ? Я не ўяўляю, ну якую свабоду СМІ? Друкуйся, гавары згодна з законам. Правы чалавека? Якія правы чалавека? Яны кажуць толькі пра мітынгі й дэманстрацыі. Усё…»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?