Вось ужо амаль месяц я працую ў якасці маладога спецыяліста ў адной з гімназій Магілёва. Пра ўмовы майго дагавора і ўмовы маёй працы здагадацца няцяжка. Хацела распавесці пра іншае.

Нядаўна была на нарадзе прысвечанай вызначэнню вынікаў (зразумела, станоўчых) адыходзячай пяцілеткі. Дырэктарка шмат часу пела пра расквітнелыя гарады і вёскі, рост заробкаў ды інш. А потым… пачала скардзіцца на тэлебачанне, якое заклікае падлеткаў да насілля і парнаграфіі. Здагадайцеся, які канал яна прывяла ў прыклад? Правільна, НТВ.

Цікава, у дырэктарак загад такі ці гэта ўласная ініцыятыва?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?