Улада5454

Жорсткі відэазварот Мядзведзева да Лукашэнкі

і спыніць патокі лаянкі на адрас кіраўніцтва Расіі, заявіў расійскі прэзідэнт у сенсацыйным звароце на сваім відэаблогу. «Мы хочам, каб нашы грамадзяне жылі не ў страху, а ў атмасферы свабоды, дэмакратыі і справядлівасці».

і спыніць патокі лаянкі на адрас кіраўніцтва Расіі, заявіў расійскі прэзідэнт у сенсацыйным звароце на сваім відэаблогу. «Мы хочам, каб нашы грамадзяне жылі не ў страху, а ў атмасферы свабоды, дэмакратыі і справядлівасці».

Адносіны з Беларуссю сталі тэмай чарговага запісу прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева ў яго відэаблогу. Кіраўнік расійскай дзяржавы падверг рэзкай крытыцы беларускае кіраўніцтва і Аляксандра Лукашэнку. На гэта ў яго пайшло 7 хвілін. Нагадаем, Лукашэнка ў пятніцу затраціў чатыры з паловай гадзіны на крытыку расійскага кіраўніцтва ў часе. Мядзведзеў у сваёй вытрыманай у драматычнай манеры прамове заявіў фактычна пра непрымальнасць Аляксандра Лукашэнкі як партнёра. Ужо ва ўступе Мядзведзеў прыгадаў аналагічны зварот да ўкраінцаў напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі ў гэтай краіне. У Расіі лічыцца, што тым зваротам Мядзведзеў выказаў сваё непрыманне кандыдатуры Віктара Юшчанкі.

Ва ўступе Мядзведзеў адзначыў, што Расія «заўсёды ставілася і будзе ставіцца да беларускага народа як да самага блізкага свайго суседа». «Нас аб’ядноўвае шматвекавая гісторыя, сумесная культура, супольныя радасці і супольнае гора. Мы заўсёды будзем памятаць, што нашы народы — а мне ўвесь час хочацца сказаць: наш адзіны народ — панеслі велізарныя страты ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны. Разам мы прайшлі і праз страшныя нягоды калектывізацыі, голаду, рэпрэсій», — сказаў Мядзведзеў.

«Расія і Беларусь з’яўляюцца партнёрамі ў саюзнай дзяржаве. І абедзве нашы краіны таксама актыўна ўдзельнічаюць у стварэнні Мытнага саюза, у развіцці ЕўрАзЭС, АДКБ, СНД, — заявіў прэзідэнт Расіі. — Мы маем намер у поўнай меры пашыраць сваё супрацоўніцтва з Беларуссю ў рамках гэтых арганізацый. І будзем, вядома, настойліва ўкараняць сучасныя формы эканамічнага ўзаемадзеяння, прычым у поўнай адпаведнасці з сусветнай практыкай адносін паміж такімі блізкімі саюзнікамі, якімі з’яўляюцца нашы краіны».

«Зыходзячы менавіта з гэтага мы заўсёды дапамагалі беларускаму народу, — падкрэсліў Мядзведзеў. — Па сутнасці, з моманту распаду Савецкага Саюза, а гэта амаль 20 гадоў, аб’ёмы гэтай падтрымкі, што б там ні казалі, велізарныя.

Толькі ў гэтым годзе за кошт ільготных паставак нафты наша дапамога Беларусі склала амаль два мільярды даляраў. Cупастаўныя датацыі выдзяляюцца і ў рамках паставак у Беларусь расійскага газу.

Робім мы ўсё гэта, таму што перакананы: нашы народы звязаныя непарыўна».

У сувязі з гэтым для Мядзведзева «асабліва дзіўна, што

апошнім часам кіраўніцтва Беларусі прыняло на ўзбраенне антырасійскую рыторыку». «Перадвыбарная кампанія там цалкам і цалкам пабудавана на антырасійскіх сюжэтах, на істэрычных абвінавачаньнях Расіі ў нежаданні падтрымліваць беларусаў і беларускую эканоміку, праклёны ў адрас расійскага кіраўніцтва.

За ўсім гэтым відаць выразнае жаданне пасварыць дзяржавы і адпаведна народы», — лічыць расійскі кіраўнік.

«Імкненне сфармаваць у грамадскай свядомасці вобраз замежнага ворага заўсёды адрознівала беларускае кіраўніцтва, — адзначыў Мядзведзеў. — Толькі раней у гэтай ролі выступалі Амерыка, Еўропа, Захад у цэлым. Зараз адным з галоўных ворагаў аб’яўлена Расія».

«Прэзідэнт Лукашэнка ў сваіх выказваннях выходзіць далёка за рамкі не толькі дыпламатычных правілаў, але і элементарных чалавечых прыстойнасцяў. Зрэшты, гэта таксама не стала для мяне навіной. Я памятаю, як я быў здзіўлены, калі пры нашай першай двухбаковай сустрэчы, замест таго каб засяродзіцца на расійска-беларускім супрацоўніцтве, ён вельмі падрабязна і выключна ў негатыўнай манеры пачаў абмяркоўваць маіх папярэднікаў на пасадзе прэзідэнта Расіі — Барыса Ельцына і Уладзіміра Пуціна.

Мне давялося нагадаць тады калегу, што прадметам нашых перамоў з’яўляюцца зусім іншыя тэмы», — сказаў Мядзведзеў.

«Такое своеасаблівае разуменне партнёрскіх адносін Лукашэнка прадэманстраваў і ў пытанні прызнання Беларуссю Паўднёвай Асеціі і Абхазіі ў якасці самастойных удзельнікаў міжнароднай супольнасці, — адзначыў ён. — Я неаднаразова казаў: прызнаваць ці не прызнаваць дзве гэтыя новыя дзяржавы — суверэннае права кожнай краіны. І мы ніколі ні на каго не аказвалі ціску ў гэтым пытанні. Хоць для нас гэта неабыякава».

Лукашэнка, па словах Мядзведзева, заявіў аб гатоўнасці зрабіць гэта ў прысутнасці сваіх калегаў, пяці прэзідэнтаў. «Ёсць адпаведны запіс, калі ўжо адкрыта казаць, — засталося ў пратаколе пасяджэння АДКБ. Затым гэтае пытанне ператварыўся ў пастаянны аб’ект палітычнага торгу. Але Расія не гандлюе сваімі прынцыпамі.

Падобныя паводзіны з’яўляюцца несумленнымі (бесчестнымі), і партнёры сябе так не вядуць. І, вядома, мы будзем ўлічваць гэта пры выбудоўванні адносін з дзеючым прэзідэнтам Беларусі», — заявіў Мядзведзеў.

«На адрас Расіі і яе кіраўніцтва ідуць патокі абвінавачванняў і лаянкі. На гэтым пабудаваная ўся выбарчая кампанія Лукашэнкі,

— лічыць прэзідэнт РФ. — Яго турбуе вельмі многае: і навядзенне парадку ў нашых эканамічных адносінах, і зносіны расійскіх сродкаў масавай інфармацыі з беларускай апазіцыяй, і нават лёс некаторых нашых высокапастаўленых пенсіянераў і звольненых чыноўнікаў».

«Прэзідэнту Беларусі трэ было б займацца ўнутранымі праблемамі. У тым ліку, нарэшце, расследаваць шматлікія справы аб знікненні людзей. Расіі, як і іншым краінам, гэта неабыякава», — заявіў Мядзведзеў.

«Вядома, не гэта вызначае адносіны паміж народамі і асобнымі людзьмі, — адзначыў ён. — У гэтым я ўпэўнены як прэзідэнт Расійскай Федэрацыі. Я таксама ўпэўнены, што гэтая бессэнсоўная паласа напругі абавязкова скончыцца».

«Расія гатовая да развіцця саюзніцкіх адносін з Беларуссю. Больш таго, хто б ні кіраваў Расеяй і Беларуссю, нашы народы назаўжды застануцца брацкімі.

Мы хочам, каб нашы грамадзяне жылі не ў страху, а ў атмасферы свабоды, дэмакратыі і справядлівасці.
І мы гатовыя ісці гэтым шляхам разам з нашымі беларускімі сябрамі», — заявіў Мядзведзеў.

Каментары54

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі12

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас масіраванага ўдару па Украіне расійская ракета трапіла па амерыканскай кампаніі5

«Такога ў Мінску больш няма». За права купіць кватэру ў гэтым доме людзі заплацілі 7 тысяч рублёў6

У Германіі асуджаны неанацыст змяніў пол. Цяпер яго павінны адправіць у жаночую турму — немцы ў шоку14

Качанава: З задавальненнем пачытала Захара Прылепіна. А з любімага — Пушкін, Талстой і праваслаўная літаратура24

Беларускія блогеры-мільённікі, з якімі змагаецца Бондарава, далі канцэрт у акупаваным Крыме14

Дроны ўдарылі па расійскіх рэгіёнах: пажар на НПЗ у Навашахцінску і пашкоджанні энергасістэмы ў Варонежскай вобласці

Расія нанесла масіраваны ўдар па Украіне3

«Ён казаў, што золата з сабой не забярэш, лепей зрабіць нешта для іншых». Дачка бізнэсмена Каліна расказала, як разам з братам чакае яго з калоніі1

Ізраільская армія пачала аперацыю па акружэнні Газы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі12

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць