У Лондане ў рамках самага прэстыжнага віннага конкурсу International Wine Challenge эксперты вызначылі найлепшыя віны ў свеце.

Найлепшым сярод чырвоных прызнана віно маркі Brunello di Montalcino Riserva 2004 ураджаю года. Гэта італьянскае віно, што робяць у італьянскім рэгіёне Таскана ў вельмі абмежаваным аб’ёме.

Найбольшая колькасць узнагарод дасталася Францыі (21 віно), за ёй ідзе Аўстралія (12) і Партугалія (11). Усяго ў конкурсе “брала ўдзел” больш як 10 000 марак.

Таксама ў лідэры выйшлі:

Samling Trockenbeerenauslese 2007 года – найлепшае дэсертнае віно

Charles Heidsieck Millésime 2000 года – найлепшае пеністае віно

Puligny Montrachet 1/er Cru Les Chalumeaux 2007 года – найлепшае белае віно.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?