Пад такой назвай выйшаў чарговы нумар часопіса «АРХЭ».

Ён прысвечаны нямецкай акупацыйнай палітыцы на занятых беларускіх тэрыторыях, і з’яўляецца працягам сёлетняга выпуску часопіса №5-2010.

Амаль на сямістах старонках друкуюцца даследаванні айчынных і замежных гісторыкаў. Фелікс Акерман «Нямецкая акупацыя Гародні ў чэрвені 1941 — ліпені 1944», Гельмут Гайбер «З актаў гаўляйтара Кубэ», Дзяніс Столяр «8 траўня 1943 у памяці жыхароў вёскі Налібакі».

Друкуецца стэнаграма нарады вышэйшага кіраўніцтва Генеральнай акругі Беларусь (Мінск, 8-10 красавіка 1943).

У нумары багата ілюстрацый, у тым ліку і каляровых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?