Адпаведныя папраўкі прыняты ў Закон аб рэгістры насельніцтва 4 кастрычніка на пленарным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў.

Як зазначыў міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў, рэгістр насельніцтва ўяўляе сабой цэнтралізаваную базу персанальных звестак фізічных асоб і аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму па яе абслугоўванні для выкарыстання інфармацыі, што ўтрымліваецца ў рэгістры, дзяржорганамі, натарыусамі і рознымі арганізацыямі.

Уносіць персанальныя звесткі фізічных асоб у рэгістр упаўнаважаны шэраг дзяржаўных органаў, мясцовыя органы ўлады, агульныя суды, органы ЗАГС і ваенныя камісарыяты.

Куляшоў паведаміў, што Закон аб рэгістры насельніцтва ўвойдзе ў сілу 5 жніўня 2011 года. Да гэтага тэрміну Савет міністраў павінен забяспечыць стварэнне рэгістра за кошт сродкаў, што спецыяльна выдзяляюцца ў рэспубліканскім бюджэце на гэтыя мэты.

«Аднак з-за прынятых урадам мер па рэзерваванні асобных кірункаў расходаў, у тым ліку на рэалізацыю гэтага закона, ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу работы па пачатку стварэння рэгістра і набыцці неабходнага абсталявання былі прыпынены», — сказаў Куляшоў.

Паводле слоў міністра, агульная патрэбнасць у сродках на першы этап стварэння рэгістра насельніцтва ў цэнах 2008 года складала 48,6 млрд. рублёў. Першы этап уключае распрацоўку і ўкараненне праграмнага забеспячэння, набыццё тэхнічных сродкаў, будаўніцтва лакальных вылічальных сетак, павелічэнне прапускной здольнасці каналаў перадачы звестак, а таксама утрыманне рэгіструючай службы.

Апрача таго, зазначыў Куляшоў, больш як 15 млрд. рублёў спатрэбіцца на закупку імпартнага абсталявання. Сродкі для рэалізацыі закона плануецца выдзеліць з рэспубліканскага бюджэту 2011–2012 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?