З-за змены ўмоў гандлю нафтай да канца года рэспубліканскі бюджэт недаатрымае 2,6 трлн. рублёў. Пра гэта 4 кастрычніка паведаміў міністр фінансаў Андрэй Харкавец, адказваючы на пытанні членаў Савета Рэспублікі.

Тлумачачы, наколькі значная гэтая сума, кіраўнік Мінфіна сказаў, што яна прыкладна роўная даходам рэспубліканскага бюджэту за адзін месяц.

Харкавец паведаміў, што за дзевяць месяцаў 2010 года мясцовыя бюджэты выкананы на 69–71% да аналагічнага перыяду 2009 года, рэспубліканскі — прыкладна на 60%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?