Папярэднім расследаваннем Мінскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце распачата справа на падставе ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства) у дачыненні да 27-гадовага сталяра ТАА "Дзелавы лес".
Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар упраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусі Аляксандр Марчанка, ноччу 4 кастрычніка малады чалавек, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, беспрычынна збіў 50-гадовага мінчаніна, які нідзе не працуе.
Затым, знаходзячыся разам з пацярпелым на пешаходным мосце над чыгуначнымі пуцямі, пагражаючы прымяніць сілу, прымусіў яго скочыць уніз.
Пацярпелы дастаўлены ў бальніцу з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, пераломам спінкі носа і закрытым пераломам унутранай шчыкалаткі левай галёнкі са змяшчэннем.
Хуліган змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.