Пра гэта паведаміў начальнік аддзела энергетыкі Мінгарвыканкама Анатоль Лаўнічук.
Анатоль Лаўнічук адзначыў, што сёння ў Мінгарвыканкаме адбылося пасяджэнне рабочай групы, на якім разглядалася пытанне аб пачатку ацяпляльнага перыяду ў жылым фондзе сталіцы. Рашэнне аб старце ацяпляльнай кампаніі не прынята.
«Заўтра, 6 кастрычніка, ацяпленне ў дамах не ўключым. Будзем глядзець па надвор’і ў чацвер — гэта апошні дзень, калі можна прыняць рашэнне аб пуску цяпла ў дамы мінчан»,— сказаў начальнік аддзела энергетыкі Мінгарвыканкама.
Цяпло падаецца ў дамы паэтапна. Працэс расцягваецца прыкладна на тыдзень, так як пастаўшчыкі цяпла («Мінсккамунцепласетка» і «Мінскія цеплавыя сеткі») не ў стане адначасова ўкінуць ў сетку вялікі аб’ём вады. Пасля ўключэння цяпла сістэмы ацяплення адрэгулююць. На гэта пойдзе яшчэ прыкладна два тыдні.
Анатоль Лаўнічук адзначыў, што ў гэтым годзе ацяпленне ў дзіцячых садках, школах і бальніцах Мінска было ўключана на тыдзень раней, чым у мінулым годзе, — 1 кастрычніка (у