Парыжскі суд прысудзіў былога трэйдара банка Societe Generale Жэрома Керв’еля да трох гадоў турэмнага зняволення і выплаце кампенсацыі ў €5 млрд, паведамляе The Wall Street Journal.

Жэром Керв’ель абвінавачваецца ў правядзенні рызыкоўных аперацыяў з абаротам у €50 млрд. У выніку гэтых махінацыяў Societe Generale страціў каля €5 млрд.

Керв’ель не адмаўляе віны, аднак сцвярджае, што кіраўніцтву банка было вядома пра ягоныя дзеянні.

«Я быў усяго толькі ўсяго толькі часткай сістэмы і не разумею, чаму я адзіны, хто плаціць за тое, што здарылася», – заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0