29 верасня каманда Марэка Сікоры прайграла ўХанты-Мансійску «Югры» — 4:7 (1:1, 1:4, 2:2), 1 кастрычніка — у Астане «Барысу» — 2:4 (1:0, 1:4, 0:0), 3 кастрычніка — у Омску «Авангарду» — 2:4 (1:1, 0:2, 1:1), 5 кастрычніка — у Ніжнім Ноўгарадзе «Тарпеда» — 2:4 (1:0, 0:3, 1:1).
У трох апошніх сустрэчах «Дынама» першым адкрывала лік, але не ўтрымлівала перавагу. Лёс усіх сустрэч вырашаўся ў другіх перыядах, якія мінскі клуб прайграў з агульным лікам 2:13. У трэціх перыядах нязменна фіксаваліся нічые. Два першыя перыяды «Дынама» выйграла, яшчэ ў двух былі нічыі.
У матчы «Тарпеда» — «Дынама» шайбы закінулі:
у гасцей — Максім Спірыдонаў (11.32, у большасці, асістэнты — Петэр Падградскі, Ёзэф Штумпел), Сяргей Дзямагін (54.13, у большасці, асістэнты — Дзмітрый Мялешка, Андрэй Антонаў);
у гаспадароў — Чарльз Лінглет (23.34, у большасці, асістэнты — Дэні Гру, Яўген Каралёў; 48.17, у большасці, асістэнты — Яўген Каралёў, Мэт Элісан), Міхаіл Варнакоў (24.44, пас — Сяргей Розін; 37.51, у большасці, асістэнты — Сяргей Розін, Сяргей Вышадкевіч).
Штрафны час: 16 («Тарпеда») — 24 («Дынама»).
Пасля 12 матчаў «Дынама» з 17 ачкамі займае
Галявая статыстыка гульцоў: Максім Спірыдонаў — 10 (5+5), Ёзэф Штумпел — 10 (2+8), Сяргей Дзямагін — 8 (8+0), Джэф Плат — 8 (7+1), Канстанцін Глазачоў — 8 (3+5), Дэвід Неміроўскі — 7 (1+6), Петэр Падградскі — 6 (1+5), Андрэй Антонаў — 6 (0+6), Дзмітрый Мялешка — 5 (2+3), Давід Петрашэк — 4 (1+3), Андрэй Стась — 4 (0+4), Аляксандр Кулакоў — 3 (3+0), Дзмітрый Корабаў — 3 (1+2), Андрэй Міхалёў — 2 (1+1), Сяргей Варламаў, Віктар Касцючонак, Томаш Мойжыш — па 2 (0+2).
Наступныя чатыры матчы «Дынама» правядзе дома:
9 кастрычніка з яраслаўскім «Лакаматывам»,