Ужо ў гэтым месяцы пачнецца будаўніцтва станцыі метро «Малінаўка». Адпаведны архітэктурны праект зацведжаны Саветам міністраў. Тэрмін будаўніцтва складзе 42 месяцы.
Цікава, што папярэднія станцыі метро — «Грушаўка», «Міхалова» і «Пятроўшчына» — яшчэ не пабудаваныя. Яны мусяць быць здадзеныя толькі ў канцы наступнага года. Пакуль жа ў сувязі з правядзеннем прац праспект Дзяржынскага, пад якім будзе праходзіць метро, часткова перакрыты.
Ужо з 1 лістапада закрытая зона павялічыцца, транспарт не зможа праехаць ад скрыжавання праспектаў Любімава і Дзяржынскага ў бок да трасы на Брэст.
Рух транспарту мяркуецца накіраваць па
Таму варта чакаць павелічэння аўтамабільных пробак на выездзе ў цэнтр з Паўднёвага Захаду і Малінаўкі, а таксама ў мікрараёне Брылевічы.
0
0
0
0
0
0