«Лічба агульная на ўчорашні вечар складала 40.736, — кажа прэс-сакратар Някляева Юлія Рымашэўская. — Натуральна, сталіца лідзіруе ў зборы подпісаў. Тут большая колькасць зборшчыкаў,. А што датычыць астатніх абласцей, то тут цяжка назваць лідара».

Прэс-сакратаркаЯраслава Раманчука Ганна Красуліна паведаміла, што на сённяшні дзень сабрана каля 30 тысяч подпісаў. Лепш за ўсё падпісваюцца ў Гродне, а найгорш — на Гомельшчыне. Асноўны кантынгент, па словах Красулінай, гэта пенсіянеры, якім ужо няма чаго губляць.

А моладзь, маўляў, вельмі запалоханая.

Іншая сітуацыя ў ініцыятыўнай групы Рыгора Кастусёва. За яго паставілі свае подпісы каля 25 тысяч чалавек. Як паведамляе кіраўнік яго групы Аляксей Янукевіч, асноўныя падпісчыкі — гэта людзі маладзейшага і сярэдняга ўзросту.

За Віталя Рымашэўскага, адзначае яго прэс-служба, сабрана больш за 22 тысячы подпісаў. У групе Андрэя Саннікава назваць лічбу сабраных подпісаў не змаглі, але планку 20 тысяч Саннікаў адолеў яшчэ два дні таму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?