Паміж дзяржавай і каталіцкай царквой склаліся добрыя адносіны, заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з папскім легатам кардыналам Ёзафам Томкам.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь выбудоўвае добрыя адносіны з каталіцкай царквой. «Не помню, каб у нас былі супярэчнасці паміж канфесіямі, дзяржавай і канфесіямі. Мы стараемся падтрымліваць мір, таму што гэта аснова стабільнасці дзяржавы. А без стабільнасці не можа быць ні дабрабыту, ні працвітання. У гэтым сэнс усёй нашай палітыкі і ўзаемаадносін нашага кіраўніцтва, улад, у тым ліку і з каталіцкай царквой», — падкрэсліў ён.
Кіраўнік дзяржавы запэўніў папскага легата, што каталіцкая царква можа не хвалявацца за сітуацыю, якая складваецца вакол яе ў Беларусі.
«Мая палітыка абсалютна адкрытая ў адносінах да каталіцкай царквы», — дадаў ён.
Аляксандр Лукашэнка папрасіў перадаць падзяку Папу Рымскаму Бенедыкту XVI за тое, што ён прыслаў у Беларусь «свайго бліжэйшага паплечніка і саратніка». «Спадзяюся, што ў вас застануцца добрыя ўражанні аб нашай краіне і нашым народзе, — адзначыў ён. — Хацеў бы пажадаць працвітання вашай царкве, і каб мы ніколі не мелі ніякіх праблем, як не маем іх і цяпер з каталіцкай царквой, таму што сотні тысяч нашых суайчыннікаў належаць да гэтай канфесіі».
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на тэрыторыі былога Савецкага Саюза Беларусь займае другое месца пасля Літвы па колькасцівернікаў-католікаў .
«Гэта аб многім сведчыць, бо сотні тысяч нашых людзей — вернікі. Нашы католікі вельмі прынцыповыя, сумленныя і вельмі веруючыя людзі. Урад і я абавязаны ўлічваць гэты фактар», — сказаў ён, дадаўшы, што дзяржава выбудоўвае добрыя адносіны з каталіцкай царквой.
Звяртаючыся да Ёзафа Томкі, Аляксандр Лукашэнка сказаў: «Прашу перадаць майму добраму, я спадзяюся, сябру, Папу Рымскаму Бенедыкту XVI самыя лепшыя пажаданні. Я вельмі добра помню ўсе моманты нашай сустрэчы і нашу размову.
Усе падарункі Папы Бенедыкта XVI знаходзяцца на самым бачным месцы, і хто б ні заходзіў да мяне ў дом, яны бачаць гэтыя падарункі».
У сваю чаргу папскі легат перадаў найлепшыя пажаданні Папы Рымскага прэзідэнту Беларусі і ўсяму беларускаму народу. «Адчуваю, што прыехаў у цудоўную сям’ю», — сказаў ён. Ёзаф Томка адзначыў, што ў яго вельмі добрая нагода для паездкі — святкаванне