Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандар Мілінкевіч cёньня накіраваў зварот да кіраўнікоў парлямэнтаў краін Эўразьвязу, ЗША, Расеі і Ўкраіны з заклікам падтрымаць тых, хто церпіць за сваю палітычную пазыцыю ў Беларусі, і запатрабаваць ад палітычных лідэраў Беларусі спыненьня рэпрэсіяў і вызваленьня ўсіх палітвязняў.

«30 кастрычніка 2006 года ў Мінску пачнецца суд над маладым чалавекам, лідэрам моладзевай арганізацыі «Малады Фронт» – Зміцерам Дашкевічам. Яму інкрымінуюць «сяброўства і кіраванне незарегістраванай арганізацыяй». Сёння Зміцер знаходзіцца ў турме, у жудасных умовах…5 кастрычніка быў арыштаваны іншы моладзевы актывіст 23-х гадовы Павал Красоўскі, якога абвінавачваюць ў тэрарызме і забойствах – надзвычай цяжкіх злачынстваў, за якія прадугледжваецца нават пакаранне смерцю... Не знайшоўшы ніводнай зачэпкі, ніводнага доказа, што сп.Красоўскі мае дачыненне да апісаных злачынстваў, улады былі вымушаныя яго адпусціць. Але крымінальны пераслед не спынены», - гаворыцца ў звароц лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі е.

Аляксандр Мілінкевіч нагадвае, што па ўсёй Беларусі за апошні год прайшла магутная хваля рэпрэсіяў супраць прыхільнікаў дэмакратыі, сябраў і лідэраў дэмакратычных арганізацыяў і ў асаблівасці гэта тычыцца моладзі. Падчас падзеяў выбарчай кампаніі 2006 г. беларуская моладзь праявіла высокую грамадзянскую адказнасць за лёс сваёй краіны і мужна змагалася за перамогу дэмакратыі.

«Падчас выбарчай кампаніі тысячы людзей былі арыштаваныя. Сёння больш за 10 чалавек за палітычную дзейнасць пазбаўленыя волі і знаходзяцца за кратамі. Сярод іх экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін, палітыкі Мікола Статкевіч, Андрэй Клімаў, моладзевыя лідэры Павал Севярынец, Артур Фінкевіч. Рэжым не спыніцца на гэтым, рыхтуючы новыя і новыя абвінавачванні і судзілішча», - зазначае лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл.

«Я заклікаю Вас падтрымаць тых, хто церпіць за сваю палітычную пазыцыю ў Беларусі, і запатрабаваць ад палітычных лідэраў Беларусі спынення палітычных рэпрэсіяў і вызвалення ўсіх палітвязняў», звярнуўся Аляксандр Мілінкевіч да парламетарыяў.

Зварот накіраваны ў парламенты Аўстарыі, Бельгіі, Кіпра, Чэхыі, Даніі, Эстоніі, Фінляндыі, Францыі, Германіі, Грэцыі, Венгрыі, Ірландыі, Італіі, Латвіі, Літвы, Люксембурга, Мльты, Польшчы, Партугаліі, Славакіі, Славеніі, Гішпаніі, Швецыі, Нідэрланадаў, Вялікай Брытаніі, ЗША, Расіі і Украіны.

Дадатковая інфармацыя:

(+375) 296 60 72 99 (Павал Мажэйка)

www.milinkevich.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?