У першы дзень візыту легата папы рымскага кардынала Юзафа Томка ў Беларусь адбылася ягоная сустрэча зь міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым.

Сярод іншага яны абмяркоўвалі пагадненьне аб супрацоўніцтве паміж Беларусьсю і Ватыканам, а таксама магчымасьць візыту папы Бэнэдыкта XVI у Беларусь.

Пры гэтым было адзначана, што пантыфік атрымаў запрашэньне як ад кіраўніка краіны, так і ад беларускіх біскупаў.

Юзафа Томка таксама прыняў і Аляксандар Лукашэнка, якому папскі легат перадаў прывітаньне ад сьвятога айца Бэнэдыкта XVI.

Кардынал Юзаф Томка наведаў таксама менскі праваслаўны Сьвятадухаў катэдральны сабор і абышоў каталіцкія сьвятыні Менску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?