З 9 кастрычніка пачынаецца новая эпоха ў жыцці беларускіх кіроўцаў. Цяпер ім варта прывыкаць да ўспышак аўтаматычных
Пакуль што ўвага ДАІ скіраваная толькі на перавышэнне хуткасці. Іншыя парушэнні аўтаматыкай не вызначаюцца.
Найбольшы розгалас у грамадстве выклікала тое, што пры фіксацыі перавышэння хуткасці адміністратыўная адказнасць ускладаецца на ўласніка аўтамабіля. Няважна, ці знаходзіўся ён за стырном, менавіта яму давядзецца даказваць сваю невінаватасць і паказваць сапраўднага парушальніка. На гэтую працэдуру законам выдзяляецца месяц.
Прэзумпцыяй невінаватасці і не пахне…Цікава, што штраф давядзецца плаціць нават тым, хто не мае пасведчанняў кіроўцы — вобразна кажучы, бабульцы ў вёсцы, на якую запісаны «Лексус» ўнука.
Указ прадугледжвае толькі мінімальны штраф як за першае, так і за паўторныя парушэнні. Напрыклад, за перавышэнне на 10–20 км/г прыйдзецца заплаціць 17 500 рублёў — палову базавай велічыні.
Супрацоўнікі ДАІ маюць права забіраць вадзіцельскія пасведчанні замежнікаў да таго часу, пакуль штраф не будзе выплачаны.
Нягледзячы на новаўвядзенне, хуткасны рэжым ў Беларусі застаецца бадай што самым ліберальным у Еўропе.У абсалютнай большасці краін дазволены максімум у гарадах складае 50 км/г. У Беларусі ж — фактычна 69 км/г. Камеры на трасе
У Мінску ж каля 100 радараў устаноўлены, але яшчэ не запрацавалі. Іх уключаць толькі праз год.
Аўтамабілісты Беларусі падрыхтавалі карту 15 відэарадараў, усталяваных на трасе«Мінск-Брэст» . Іх можна пабачыць на спадарожнікавай карце ад Google Maps.
Найбольшая колькасць радараў знаходзіцца паміж Дзяржынскам і Стоўбцамі, дзе яшчэ дазволеная хуткасць складае 100 км/г. Там стаіць ажно пяць радараў. Другая скупнасць у раёне Кобрына. Там якраз абмежаванне ў 120 км/г змяняецца на 90 км/г.