Кандыдат ад БНФ Рыгор Кастусёў наведаў пікеты па зборы подпісаў у Маладзечне і Вілейцы.

У Маладзечне.

У Маладзечне.

Кандыдатам зацікавіліся і пенсіянеркі.

Кандыдатам зацікавіліся і пенсіянеркі.

Пікет то пусцеў...

Пікет то пусцеў...

...то напаўняўся людзьмі.

...то напаўняўся людзьмі.

Маладыя мамы: Гэта наш кандыдат.

Маладыя мамы: Гэта наш кандыдат.

У Вілейцы.

У Вілейцы.

У Вілейцы.

У Вілейцы.

У Маладзечне пікет, на якім знаходзіўся Рыгор Кастусёў, размяшчаўся каля ўваходу ў гарадскі рынак. Нягледзячы на будні дзень, людзей было шмат.

Прысутнасць кандыдата прынесла вынікі: колькасць сабраных подпісаў вырасла, а выбаршчыкі дакрануліся да жывога прэтэндэнта на галоўную пасаду ў краіне.

Для большасці такая асоба была самай высокай, з кім атрымалася сустракацца па жыцці.

Для іх той факт, што чалавек прыехаў спецыяльна з Мінска, быў вельмі важным.

Пагаварыць з Рыгорам Кастусёвым падыходзілі ўсе: і прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі, і яго апаненты. І галоўнае пытанне ў іх было аднолькавым: «Як будзеце мяняць сітуацыю?» Але адказы задавальнялі не ўсіх. Адны грэбліва выказваліся пра кандыдаты і апазіцыю, іншыя абаранялі. І пачыналіся сваркі.

Нішто так не дзеліць, відаць, людзей у Беларусі, як выбарчая кампанія.

Нават сяброўкі-пенсіянеркі тут, у размове з кандыдатам, займалі супрацьлеглыя пазіцыі. Адна падпісвалася, а другая цягнула яе да сябе:

«БНФавец?! А ён табе трэба?»

Хтосьці з людзей звяртаўся да кандыдаты з прыватнымі праблемамі. Іншыя прасілі не абяцаць усякую ўсячыну, а даць што-небудзь цяпер.

А камусьці для поўнага шчасця не хапала «рубля», каб «палячыцца».

«Это с какой страны?», — пыталіся некаторыя, гледзячы на бел-чырвона-белыя сцягі.

Пікет то напаўняўся людзьмі, то ў адначассе пусцеў. Але ненадоўга. Цікавасць да выбараў ёсць. Толькі мала хто верыць у перамены. Большасць ужо цяпер ведае імя пераможцы.

Калі праца пікета заканчвалася, да зборшчыкаў подпісаў падышоў міліцыянт. Сказаў, што сцягамі нельга карыстацца. Маўляў, так яму паведамілі ў выбарчай камісіі. Але на сёння сцягі ўжо былі знятыя. Зборшчыкі разыходзіліся. А як будзе далей, пакажа новы дзень.

У Вілейцы Рыгор Кастусёў быў пасля абеду.

Тут усё праходзіла сціпла. Пікет у цэнтры горада, але людзей мала. Усе — на працы. Для невялікага раённага горада, як высветлілася, зборшчыкаў подпісаў аказалася шмат. Праўда, за розных кандыдатаў. Прысутнічалі сябры ініцыятыўных груп Рыгора Кастусёва, Яраслава Раманчука, Уладзіміра Някляева, Андрэя Саннікава, Юрыя Глушакова. Падыходзіў і прыхільнік Сяргея Гайдукевіча. Але як толькі даведаўся аб сыходзе свайго кандыдаты з дыстанцыі, пачаў званіць яму на мабільнік.

Праўда, толькі зборшчыкі подпісаў за Рыгора Кастусёва аказаліся найбольш арганізаванымі — паставілі пікет. Іншыя сціпла стаялі з падпіснымі лістамі. Якая з тактык прынясе вынікі, стане вядома пазней.

Наведалі пікет і прадстаўнікі з Вілейскай выбарчай камісіі.

Ніякіх нараканняў з іх боку не было. Пікет працуе першы дзень, таму прыйшлі праверыць дакументы ды і пазнаёміцца з кандыдатам, які ў Вілейку ўжо не прыедзе. Чакаюць іншыя гарады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?