Высокапастаўлены расійскі чыноўнік упершыню намякнуў, што ў выпадку перамогі на выбарах у Беларусі альтэрнатыўнага Лукашэнку кандыдата Масква можа разгледзець магчымасць адмены экспартных пошлін на нафту для Беларусі.

«Перш за ўсё, мы хочам, каб беларускі народ абраў свайго прэзідэнта. Я падкрэсліваю — свайго. Няхай пачнуцца перамовы пра паліўны баланс, а там пабачым», — заявіў намеснік міністра юстыцыі Расіі Васіль Ліхачоў, які рэпрэзентаваў расійскі бок у Эканамічным судзе СНД пры разглядзе пазову Беларусі на ўвядзенне Расіяй мытаў на нафту, перадае агенцтва «Інтэрфакс».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?