9 кастрычніка набыў моц указ прэзідэнта № 454 ад 3 верасня «Аб мерах, скіраваных на гарантаванне бяспекі дарожнага руху з выкарыстаннем спецыяльных тэхнічных сродкаў».

Як паведаміў старшы інспектар УДАІ МУС Станіслаў Салавей, зараз да адміністрацыйнай адказнасці за перавышэнне хуткасці будзе прыцягвацца менавіта ўладальнік аўтамабіля.

Паводле слоў Салаўя, спецыяльнымі сродкамі, якія працуюць у аўтаматычным рэжыме фота- і відэафіксацыі, будзе праглядацца нумар аўтамабіля. Затым па базе даных будзе выяўляцца ўладальнік транспартнага сродку, якому заказным лістом будзе выслана пастанова аб накладанні штрафу.

Калі транспартны сродак належыць юрыдычнай асобе, яна ў пяцідзённы тэрмін павінна падаць інфармацыю пра вадзіцеля, які ў момант парушэння карыстаўся гэтым транспартным сродкам. У гэтым выпадку да адказнасці прыцягваецца вадзіцель. Калі юрыдычная асоба не дае такой інфармацыі, яна можа быць прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці, паведаміў Салавей.

Пастанова, якая выносіцца ўладальніку, можа быць апратэставана ў ДАІ па месцы жыхарства, а таксама адменена пракурорам, аднак для далейшага разгляду неабходны канкрэтныя даныя аб тым, што за рулём гэтага транспартнага сродку знаходзіўся іншы чалавек. У гэтым выпадку да адказнасці таксама прыцягваецца кіроўца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?