20 кастрычніка, у першы дзень галадоўкі былога кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна, на чыгуначным віядуку непадалёк ад калёніі «Віцьба-3», у якой трымаюць асуджанага на пяць з паловай гадоў лідэра сацыял-дэмакратаў, зьявілася 5-мэтровая расьцяжка з надпісам «Свабоду палітвязьням А. Казуліну і С. Скрабцу!»
На сьцяне аўтобуснага прыпынку ля пад’езду да папраўчай установы прыхільнікі дэмакратычных зьменаў прымацавалі каляровы плякат з партрэтам апальнага прафэсара і тэкстам: «З 20 кастрычніка — беcтэрміновая галадоўка. Незаконна асуджаны А. Казулін». І ніжэй: «Падтрымай і напішы ліст з волі» ды адрас калёніі.
Празь дзьве гадзіны расьцяжку ды плякат сарвалі невядомыя.