Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ зьвярнулася ў Менскі гарвыканкам і Менскі абласны выканкам з заяўкай на правядзеньне мэмарыяльнага шэсьця ў Менску і мэмарыяльнага мітынга на тэрыторыі Народнага мэмарыялу “Курапаты”, прысьвечаных Дню памяці продкаў Дзяды.

Мерапрыемствы адбудуцца 29 кастрычніка, у нядзелю. Плянуецца наступны расклад мерапрыемстваў:

10.30 – збор удзельнікаў на бульвары Талбухіна (на пляцоўцы каля Гадзіньнікавага завода), ст. мэтро “Парк чалюскінцаў”;

11.30 – 14.30 – шэсьце па пр. Скарыны (цяпер пр. Незалежнасьці) – вул Каліноўскага – вул. Сядых – вул. Карбышава – вул. Гамарніка – вул. Мірашнічэнкі – да кальцавой дарогі;

14.30 – 17.00 – мемарыяльны мітынг у Курапатах.

На Дзяды беларусы памінаюць сваіх продкаў, каб ня згасла памяць, каб народ меў сваю мінуўшчыну і будучыню, каб не парывалася сувязь пакаленьняў. Людзі ўшаноўваюць памяць беларусаў, што загінулі на сваёй зямлі, а таксама далёка ад Беларусі. Ахвяры войнаў і генацыду ня могуць быць забытыя сучасьнікамі – такі закон чалавечай культуры і цывілізацыі. Заклікаем усіх далучыцца да мэмарыяльных мерапрыемстваў на сёлетнія Дзяды.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?