Мінская школьніца выкінулася з 19-га паверха
Чатырма гадзінамі раней у Заводскім раёне скончыў жыццё самагубствам 23-гадовы мінчук.
Органы пракуратуры праводзяць праверку па факце самагубства мінскай школьніцы.
Трагедыя адбылася 11 кастрычніка каля 21.30. Вучаніца 9-га класа адной са сталічных школ выкінулася з агульнага балкона 19-га паверха жылога дома на вуліцы Матусевіча (Фрунзенскі раён). Матывы самагубства высвятляюцца. Вядома, што ў гэтым доме дзяўчына не жыла.
Чатырма гадзінамі раней у Заводскім раёне скончыў жыццё самагубствам 23-гадовы мінчанін.
Мужчыну знайшлі ў пятлі на балконе яго кватэры. Малады чалавек прыйшоў з вуліцы, нічога не тлумачачы, выйшаў на балкон і павесіўся. У гэты час у кватэры знаходзіліся сваякі. Матывы ўчынку высвятляюцца.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ