Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес у нядзелю абвясціў аб нацыяналізацыі Industrias Venoco — найбуйнейшай незалежнай кампаніі краіны па выпуску разнастайных відаў алівы.

Чавес, сацыялістычны ўрад якога нацыяналізаваў больш чым 300 кампаній за апошнія два гады, заявіў, што нацыяналізацыі падлягаюць таксама ўсе даччыныя кампаніі Venoco.

Чавес абвінаваціў Venoco ў завышэнні цэнаў на аліву і іншыя нафтавыя прадукты, і сказаў, што калі кампаніяй будзе кіраваць урад, то цэны напэўна ў найбліжэйшы час упадуць.

Кіраўнікі Venoco, якія былі на нарадзе са службоўцамі дзяржаўнай нафтавай кампаніі Petroleos de Venezuela па абмеркаванні экспрапрыяцыі, каментароў не далі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?