Фота AFP.

Фота AFP.

Матч адборачнага цыкла Еўра-2012 Італія — Сербія, які пачаўся з 35-хвілінным спазненнем з прычыны беспарадкаў, учыненых сербскімі заўзятарамі, быў спынены на 7-й хвіліне пасля таго як у варатарскую гаспадароў кінулі фаер.

Суддзя матча Крэйг Томсан прыняў рашэнне спыніць матч з прычыны беспарадкаў на трыбунах.

Гульня мелася адбыцца ў Генуі, але была ўрэшце адменена пасля судзейскай нарады ў цэнтры поля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?