За вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты лідара грамадзянскай кампаніі, пісьменніка Уладзіміра Някляева сабралі больш за 100 тыс. подпісаў, пра гэта паведаміла nn.byпрэс-сакратар патэнцыйнага кандыдата Юлія Рымашэўская.
Ю. Рымашэўская зазначыла, што ў лічбах, якія паведамляліся грамадскасці дагэтуль, называлася лічба подпісаў, сабраных падчас паходаў па кватэрах, аднак не ўлічваліся подпісы, сабраныя ў пікетах.
«А сёння ўначы ў нас хапіла цярпення, каб падлічыць подпісы, сабраныя ў пікетах», — сказала Ю. Рымашэўская «Нашай Ніве» і дадала, што па стане на раніцу 13 кастрычніка за вылучэнне Някляева
сабрана 101 312 подпісаў.
Каментары