Намеснік міністра энергетыкі Беларусі Юры Рымашэўскі сказаў сёння, што два блокі беларускай АЭС з агульнай магутнасцю 2340 МВт будуць поўнасцю ўведзеныя ў дзеянне ў 2020 годзе. Рымашэўскі не ўдакладніў, калі будзе задзейнічаны першы блок.

Пра гэта ён заявіў у дакладзе аб стратэгіі развіцця энергетычнага патэнцыяла краіны, з якім выступіў на беларускім энергетычным і экалагічным кангрэсе.

Да гэтай пары беларускія ўлады паведамлялі, што першы блок АЭС мае запрацаваць у 2016 годзе, а другі – у 2018.

Юры Рымашэўскі адзначыў, што стратэгіяй развіцця энергетычнага патэнцыяла краіны на будучыя 5 гадоў і да 2020 года прадугледжанае ўвядзенне ў эксплуатацыю новых энергетычных магутнасцяў, у тым ліку на ядзерным паліве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?