Паводле праваабаронцы Алега Волчака, гэта пацьвердзіў супрацоўнік калёніі «Віцьба-3», які сябе не назваў. Паводле гэтай крыніцы, Аляксандр Казулін і Сяргей Скрабец не ізаляваныя, яны працягваюць працаваць, але ежы не прымаюць.

Дзяжурны калёніі «Віцьба-3» у размове з карэспандэнтам Свабоды адмовіўся даць якіх-кольвек зьвестак пра стан здароўя Аляксандра Казуліна і Сяргея Скрабца.

Тое, што да галадоўкі Аляксандра Казуліна зьбіраўся далучыцца былы дэпутат Сяргей Скрабец, пацьвердзіла жонка палітыка Аляксандрна Скрабец. Яна спаслалася на ліст ад мужа, што прыйшоў напярэдадні.

Нагадаем, экс-кандыдат на прэзыдэнта Аляксандр Казулін, якога пасьля выбараў асудзілі на 5,5 гадоў астрогу, пачаў галадоўку 20 кастрычніка. Палітык пратэстуе супроць незаконнага, як ён уважае, знаходжаньня ва ўладзе Аляксандра Лукашэнкі і дамагаецца разгляду «беларускага пытаньня» ў Арганізацыі аб’яднаных нацый.

Сяргей Скрабец быў асуджаны летась да 2,5 гадоў зьняволеньня за выманьваньне крэдыту. Ён свае віны не прызнаў і заявіў пра перасьлед паводле палітычных прычынаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?