Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына не бачыць падстаў для перагляду вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2006 года. Пра гэта яна заявіла 14 кастрычніка, каментуючы журналістам меркаванне вядомага блогера Яўгенія Ліпковіча.
Ліпковіч у сваім
у дэкларацыі Лукашэнкі былі ўказаны звесткі аб двух сынах, у той час як у кіраўніка дзяржавы тры сыны.
«Гэта не з’яўляецца падставай для перагляду ці анулявання вынікаў выбараў», — заявіла Ярмошына. Дзеянні Ліпковіча яна расцаніла як «звычайную спробу „прапіярыцца“ за кошт медыйнай асобы, цікавай персоны».
Пытанне пра перагляд вынікаў выбараў 2006 года «не падлягае абмеркаванню», падкрэсліла кіраўнік ЦВК.
0
0
0
0
0
0