Такую норму патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты хоча ўнесці ў Адміністрацыйны кодэкс.

Міхалевіч падрыхтаваў ужо праект заканадаўчай нормы, якая забароніць праслухоўванне блатнога «рускага шансону» ў публічных месцах, прагляд у кінатэатрах фільмаў, якія прапагандуюць крымінальны лад жыцця. З гэтым праектам палітык хоча звярнуцца ў палату прадстаўнікоў.

Міхалевіч патлумачыў, што на яго думку падпадае пад азначэнне «прапаганда крымінальнага ладу жыцця»: «Напрыклад, артыкулы ў прэсе, якія распавядаюць пра рамантыку злачыннага свету, таксама зняццё фільмаў і публічны прагляд фільмаў, якія паказваюць, як добра сядзець у зоне».

Што тычыцца пакарання, то яно, мяркуе патэнцыйны кандыдат, не павінна быць вельмі жорсткім. Прынамсі за першае парушэнне магчымага закону — штраф у некалькі мінімальных заробкаў.

Нагадаем, што раней Міхалевіч прапаноўваў спыніць выпуск таннага пладова-ягаднага віна, каб палепшыць здароўе беларускай нацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?