А вось «чалавека з заходняй арыентацыяй» Расія пакуль не гатовая прыняць.
У якасці новага кіраўніка Беларусі расійскія ўлады хацелі б бачыць дзейснага прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага. Такую заяву зрабіў намеснік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Яраславаў Раманчук, які прэтэндуе на пост прэзідэнта Беларусі.
«Яны размаўляюць на адной і той жа мове, на мове наменклатуры», — растлумачыў сваё меркаванне Раманчук.У той жа час «чалавека з заходняй арыентацыяй» у якасці кіраўніка беларускай дзяржавы, па яго перакананні, Расія пакуль не гатовая прыняць. «Для іх чалавек з захаду — чужы», — словы Раманчука.
Каментары