вырашыў здзейсніць Раман Арлоў са сваім беларускамоўным гуртам «У нескладовае». Але спярша робіць генеральную рэпетыцыю ў мінскім «Рэактары». Гутарка з Раманам Арловым.

«Наша Ніва»: Поп-праект і па-беларуску?

Раман Арлоў: «У нескладовае» праект шмат у чым ідэалагічны. Рэч у тым, што сітуацыя з беларускай мовай пагоршылася, знікла хваля беларускамоўнай рэкламы, на радыё амаль не гучыць песень. Аўтарытэтныя асобы ў сучаснай музыцы, такія як Віталік Артыст і Ганна Хітрык, стварыўшы стыльныя беларускамоўныя прадукты, пакрысе павярнуліся ў іншы бок. Таму пэўная аўдыторыя застаецца ў пэўнай разгубленасці, стварыўся пэўны вакуум. Мы рызыканты, вырашылі ўзяць гэтую справу папулярызацыіна сябе. Наша мэта -максімальнае пашырэнне беларускай мовы.

«НН»: Што сабой уяўляе праект «У нескладовае»?

РА: «У нескладовае» — гэта Allstars-бэнд: у нас кожную новую песню спяваю новы артыст: Ганна Хітрык, Уладзімір Пугач, Віталік Артыст, Аляксей Хлястоў, Руся. Дуэты, жаночыя і мужчынскія вакалы. На маю думку слухач сёння стаміўся ад класічных гуртоў. Тое што прыдумаў у свой час Мулявін: шматгалоссе і мноства салістаў, думаю спрацуе і цяпер.

«НН»: З ідэалогіяй ясна. А што з фінансамі, ці збіраецца «У нескладовае» як усялякі рэспэктабельны поп-праект зарабляць?

РА: Так, Гэта ёсць адной з мэтаў праекту. Зараз мы ў праект толькі ўкладаем і таму шукаем падтрымкі ад усіх зацікаўленых бакоў. Будзе цяжка, але безумоўна, мы хочам на гэтым зарабляць.

«НН»: Добра, вы атрымалі першую вядомасць і паехалі ў турнэ... Куды, па гарадах і вёсках Беларусі?

РА: Не толькі. Напрыклад мы ўжо мелі выступы ў Маскве, далі два канцэрты. Тыя выступы, можа, і не былі шматлюднымі, але галоўнае, што гэта была не толькі беларуская дыяспара, а таксама спешчаная маскоўская тусоўка, людзі абсалютна непадрыхтаваныя да беларускай мовы. Мы мелі ўхвальныя водгукі. Цымус у тым, што шматкультурнаму гораду цікава ўсё ўнікальнае. І таму ў гэтым выпадку наша мова спрацоўвае. Так што у нашыя планы ўваходзяць Вашынгтон і Берлін. Беларуская музычная тусоўка мае адну негатыўную рысу — яна не гатовая адарвацца ад Мінску і паехаць у нікуды. Людзі не хочуць губляць зароблены аўтарытэт. Ты можаш быць паважаным чалавекам у Мінску 10-15 гадоў, а ў Кіеве ці Маскве пачынаць усё з пачатку. Але зноў жа падкрэслю, там таксама можна перамагчы. Мегаполісы маюць свае перавагі, там пануе цікавасць да адметнага.

«НН»: Як вы, Раман, прабавілі час пасля сыходу ў J-Moрc? Якія ўспаміны маеце з тых часоў? Ці застанецца ва «У нескладовым» нешта ад фірмомвага джэй-морсаўскага саўнда?

РА: Паўтары гады я працаваў у Маскве, рабіў рэкламныя і тэлепраекты. Трымаю слова і не спяваю морсаўскія песні. Увогуле кажучы, я негатыўных каментароў пра свой сыход з гурту не даваў і даваць, хутчэй за ўсё даваць не буду. У дадатак Уладзімір Пугач — удзельнік, за што я яму шчыра ўдзячны. У музычным плане — так, “У нескладовае” чымсьці будзе нагадваць J-Moрc. Ад сябе ж збегчы цяжка. Аднак гэта будзе не чысты поп-рок: у «Ў» з’явіліся элементы рэгей, хіп-хопа, этна, сумежных стыляў.

- - - - - - -

28 кастрычніка. Клуб «Рэактар» (Харужай, 29). Прэзентацыя супольнага праекту «У нескладовае». Пры ўдзеле Рамана Арлова, Яўгена Чалышава, Ганны Хітрык, Аляксандра Памідорава ды шмат каго іншых. Квіткі: ад 20 да 50 тыс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?