15 кастрычніка ў Паэтычным тэатры «Арт. С» адбудзецца «Звычайная прэзентацыя «Незвычайнай энцыклапедыі» Аксаны Спрынчан і Яраша Малішэўскага.

На імпрэзе з музыкаю і не толькі вас чакаюць: крытычна-ўхвальныя спрэчкі (Анатоль Мяльгуй і Вітаўт Мартыненка), музычныя фарбы (мастачка Вераніка Шніп, гурт «Sсales»), сямейныя разборкі (Людміла Рублеўская і Віктар Шніп), некрымінальнае выкарыстанне працы непаўнагадовых (Зміцер Сідаровіч і Тацяна Матафонава), не алейны выступ (Алена Масла), здаванне нарматыву на чытанне (Мюр Фарыдовіч, Максім Іўкін, Надзея Каракулька), жывыя класікі (гурт «Жаба ў каляіне»).

Бібліятэка імя Цёткі (вул. Талбухіна 12-а, ст. метро Парк Чалюскінцаў) а 18-й.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?