Тэхнічная місія Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ раіць накіраваць у Беларусь доўгатэрміновую місію для назірання за хадой кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі.
Рэкамендуецца накіраваць 40 доўгатэрміновых назіральнікаў, якія будуць сачыць за выбарчай кампаніяй па ўсёй Беларусі. Пра гэта ідзе гаворка ў дакладзе, падрыхтаваным па выніках візіту ў Мінск.
Тэхнічная місія БДІПЧ АБСЕ наведала Мінск 27-29 верасня.