Буйная сума кантрабанднай валюты затрымана супрацоўнікамі мытні 13 кастрычніка ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» у грамадзяніна Расіі, паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК) Беларусі.

Расіянін, які вылятаў авіярэйсам «Мінск — Тбілісі», не ўказаў у мытнай дэкларацыі больш чым 100 тысяч долараў і 15,5 тысячы расійскіх рублёў, якія ён спрабаваў вывезці, скарыстаўшы сістэму спрошчанага перасячэння мяжы — «зялёны» канал.

Як паведаміла прэс-служба ДМК, супрацоўнікамі мытні «на аснове вынікаў работы сістэмы аналізу рызык было прынята рашэнне аб надглядзе асабістага багажу пасажыра». Незадэклараваная да вывазу валюта была знойдзеная сярод рэчаў расіяніна.

Па гэтым факце мытняй пачаты адміністрацыйны працэс, пасля заканчэння якога вызначыцца лёс грашовых сродкаў, што незаконна перамяшчаліся цераз мяжу. Ступень адказнасці грамадзяніна Расіі будзе вырашацца ў судовым парадку.

З пачатку 2010 года, паведамляе прэс-служба, па фактах незаконнага вывазу валюты за межы Беларусі, выяўленых мытнымі органамі, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 163 чалавекі. Агульная сума штрафных санкцый склала 45 млн. рублёў. Ва ўсіх выпадках валюта канфіскоўвалася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?