Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 16 кастрычніка, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Вецер няўстойлівы 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 6°С, днём плюс 5–10°С.

У Мінску 16 кастрычніка пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Вецер няўстойлівы 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1–3°С, днём плюс 6–8°С.

17 кастрычніка сіноптыкі прагназуюць па краіне воблачнае з праясненнямі надвор’е. Пераважна па паўднёвым усходзе кароткачасовыя дажджы, ноччу і раніцай з мокрым снегам; месцамі туман, слабы галалёд. Вецер усходні, паўночна-ўсходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 6°С, па паўднёвым захадзе плюс 1–3°С; днём 3–9°С вышэй за нуль.

18 кастрычніка чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі па Гомельскай вобласці кароткачасовыя дажджы, ноччу і раніцай — з мокрым снегам; месцамі туман, слабы галалёд. Вецер усходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 6°С, па паўднёвым усходзе плюс 1–3°С; днём 3–9°С вышэй за нуль.

У Мінску 17 кастрычніка воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. Вецер усходні, паўночна-ўсходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу каля 0°С, днём плюс 4–6°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?