Мінскае «Дынама» атрымала трэцюю перамогу запар у чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. 15 кастрычніка каманда Марэка Сікоры выйграла на сваёй пляцоўцы ў чарапавецкай «Северсталі» — 5:1 (2:0, 2:1, 1:0).

Шайбы закінулі:

у гаспадароў — Андрэй Стась (4.36, асістэнты — Джордан Генры, Дзмітрый Мялешка), Джэф Плат (7.40, асістэнты — Давід Пятрашак, Андрэй Антонаў, у большасці), Сяргей Дзямагін (25.12), Аляксандр Кулакоў (26.47, асістэнты — Давід Пятрашак, Томаш Мойжыш), Андрэй Міхалёў (54.57, асістэнты — Джэф Плат, Аляксандр Кулакоў);

у гасцей — Ёзэф Страка (36.10, асістэнты — Аляксей Цвяткоў, Цімі Петэрсан).

Штрафны час: 14 — 14. Кідкі: 21 — 28. Укідванні: 26 — 27.

На матчы прысутнічала 12 400 гледачоў.

Перамога над «Северсталлю» стала для мінскага «Дынама» трэцяй запар. 11 кастрычніка быў абыграны мыцішчанскі «Атлант» — 2:1 (па булітах), а 13 кастрычніка з лікам 4:3 было абыграна ніжагародскае «Тарпеда».

Пасля 16 матчаў «Дынама» з 25 ачкамі займае 9-е месца ў агульнай табліцы, пятае ў Заходняй канферэнцыі і трэцяе ў дывізіёне Тарасава, атрымаўшы 7 перамог у асноўны час, 1 у авертайме, 1 па булітах і атрымаўшы 7 паражэнняў у асноўны час, закінуўшы 47 і прапусціўшы 47 шайбаў.

Цяпер мінскае «Дынама» адпраўляецца на чарговы выезд:

18 кастрычніка — СКА (Санкт-Пецярбург), 20 кастрычніка — «Спартак» (Масква), 22 кастрычніка — «Северсталь» (Чарапавец), 24 кастрычніка — «Лакаматыў» (Яраслаўль).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?