Наступны супернік БАТЭ па групавым турніры Лігі Еўропы ціраспальскі «Шэрыф» у матчы 12-га тура чэмпіянату Малдовы па футболе ў суботу атрымаў перамогу над «Мілсамі» — 2:0 (Ярохін, 35, Дзьеду, 51).
10-разовы чэмпіён Малдовы, галоўным трэнерам якога з'яўляецца беларускі спецыяліст Андрэй Сасніцкі, узняўся на 3-е месца ў чэмпіянаце (у клуба 6 перамог, 5 нічыіх, 1 параза, розніца мячоў 18–4).
Матч «Шэрыф» — БАТЭ пройдзе 21 кастрычніка ў Ціраспалі. Пачатак у 22:05. У Мінску каманды згуляюць 4 лістапада.
Іншы супернік БАТЭ па групавым турніры кіеўскае «Дынама» на сваім полі перамагло сёння «Карпаты» — 1:0 (Леандра Алмейда, 12).
nn.by
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ