Ноччу 16 кастрычніка 27-гадовы беспрацоўны жыхар Баранавічаў, спрабуючы скончыць жыццё самагубствам, лёг на рэйкі паміж другім і трэцім вагонамі цягніка Масква — Вільня падчас стаянкі на станцыі Орша-Цэнтральная. Смерць маладога чалавека ўдалося прадухіліць дзякуючы таму, што яго выявіў аглядчык вагонаў,

паведаміў прэс-сакратар упраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусі Аляксандр Марчанка.

Брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі мужчына быў дастаўлены ў псіхіятрычнае аддзяленне бальніцы з дыягназам «галюцыноз незразумелага генезу, рэзаныя раны шыі, левага перадплечча».

Аляксандр Марчанка таксама паведаміў, што ў мінулыя выхадныя на аб’ектах чыгуначнага транспарту загінулі і атрымалі траўмы некалькі чалавек. Так, 17 кастрычніка ў Барысаве грузавым цягніком Орша — Мінск смяротна траўмаваны 35-гадовы барысаўчанін без пэўнага месца жыхарства і роду заняткаў.

У раёне станцыі Полацк 17 кастрычніка быў знойдзены чалавек з траўмай галавы. 43-гадовы мясцовы жыхар, які нідзе не працуе, дастаўлены ў бальніцу з дыягназам «адкрытая чэрапна-мазгавая траўма і траўматычны шок». Акалічнасці здарэння і цягнік устанаўліваюцца.

16 кастрычніка паблізу вёскі Кледнявічы Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці дызель-цягніком Крычаў — Орша быў смяротна траўмаваны 32-гадовы жыхар Горак.

Вечарам 16 кастрычніка 34-гадовы жыхар Белаазёрска Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці быў смяротна траўмаваны грузавым цягніком Мінск — Орша на прыпыначным пункце «Трактарны завод» у Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?