У студзені-жніўні 2010 года аб’ём платных паслуг насельніцтву, аказаных праз усе каналы рэалізацыі, склаў 9,8 трлн. млрд. рублёў. Гэта на 8,5% больш, чым за аналагічны леташні перыяд,

паведамляе Белстат.

З агульнага аб’ёму платных паслуг насельніцтву 93,3% прыходзіцца на аб’ём паслуг, аказаных арганізацыямі. Юрыдычнымі асобамі, якія падначалены рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым арганізацыям, аказана платных паслуг насельніцтву ў супастаўных цэнах на 10,4% больш, чым у студзені-жніўні 2009 года (39,4% ад аб’ёму платных паслуг насельніцтву, аказаных юрыдычнымі асобамі); арганізацыямі, падначаленымі мясцовым выканаўчым і распарадчым органам — на 6,1% (26%); арганізацыямі без ведамаснай падначаленасці — на 6% (34,6%).

Тэмпы росту аб’ёмаў медыцынскіх платных паслуг, якія аказаны арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці, склалі 125,5% да паказчыка студзеня-жніўня 2009 года (прагноз на год — 119–120%), турыстычных і экскурсійных — 131,8% (120–125%), паслуг у сферы культуры — 120,7% (118–119%), адукацыі — 104,5% (108–109%), фізічнай культуры і спорту — 119,6% (121–126%), бытавых — 114,9% (117–118%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?