13 тон металалому сабралі ў Белавежскай пушчы школьнікі з экалагічнай арганізацыі «Экаполіс». Ім патрапляліся пераважна старыя аўтамабілі, выкінутыя халадзільнікі, пральныя машыныі нават трактар.

Вось што распавёў пра гэтую акцыю дырэктар Камянюцкай школы Камянецкага раёна Сяргей Міхалачкін:

«У нас пушча адразу пачынаецца за агародамі. Чысцім акрамя лесу і раку Лясную. Чысцім сіламі экалагічнай арганізацыі «Экаполіс». У яе ўваходзяць дзеці ад 2-га класа. 45% нашых вучняў потым ідуць вучыцца па экалагічным накірунку».

Паводле слоў Сяргея Міхалачкіна, выручаныя ад сабранай другаснай сыравіны грошы пайшлі на рамонтныя камплекты для школы, інвентар для школьнага лясніцтва і прышкольнага сада з Паркам выпускнікоў.

У абласным упраўленні адукацыі сказалі, што 13 тон — гэта адзін з лепшых вынікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?